Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітро Кулеба: Украіна ня мае «бруднай бомбы» і не зьбіраецца яе набываць


Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба

Украінскі міністар замежных справаў Дзьмітро Кулеба напісаў у сваім Твітэры, што ў яго краіны няма «бруднай бомбы», і што Расея, магчыма, сама рыхтуецца яе ўзарваць.

«Расейская хлусьня пра тое, што Ўкраіна нібыта плянуе прымяніць „брудную бомбу“, настолькі ж абсурдная, наколькі і небясьпечная, — напісаў украінскі міністар. — Па-першае, Украіна зьяўляецца прыхільніцай Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі: у нас няма „бруднай бомбы“ і мы не зьбіраемся яе набываць. Па-другое, расейцы часта абвінавачваюць іншых у тым, што плянуюць зрабіць самі».

Так Кулеба адрэагаваў на паведамленьні інфармацыйных агенцтваў пра тое, што ў нядзелю, 23 кастрычніка, міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу патэлефанаваў сваім калегам, кіраўнікам абаронных ведамстваў сама меней чатырох краін: Вялікабрытаніі, Турэччыны, Францыі і ЗША.

Як удакладнялася ў тэлеграм-канале расейскага міністэрства, падчас гэтых размоваў Шайгу «давёў да сваіх калег заклапочанасьць наконт магчымых правакацый з боку Украіны з прымяненьнем „бруднай бомбы“».

Так называецца выбуховае прыстасаваньне, у выніку прымяненьня якога ў атмасфэру трапляюць радыеактыўныя рэчывы.

Пра тое, што Украіна нібыта плянуе падарваць на сваёй тэрыторыі нейкую «брудную бомбу» або маламагутны ядзерны зарад, у нядзелю раніцай нечакана напісала расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости».

Навіна спасылалася на «вартыя даверу крыніцы ў розных краінах — у тым ліку ва Ўкраіне», не назваўшы ніводную зь іх і не падаўшы гэтай інфармацыі ніякіх пацьверджаньняў. Як сьцьвярджае РИА, гаворка ідзе пра нібыта рыхтаваную Кіевам правакацыю, якая б дазволіла абвінаваціць Расею ў прымяненьні зброі масавага зьнішчэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG