Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра зьняволеных журналістак «Белсату» атрымаў узнагароду на Чыкагскім міжнародным кінафэстывалі


Архіўнае фота. Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе 18 лютага 2021 году
Архіўнае фота. Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе 18 лютага 2021 году

Кароткамэтражная карціна беларускай рэжысэркі Мары Тамковіч «У жывым эфіры»атрымала ўзнагароду «Срэбны Х'юга» (Silver Hugo) у катэгорыі кароткамэтражнага гульнявога кіно на 58-м Чыкагскім міжнародным кінафэстывалі.

«Гэта вялікае прызнаньне для мяне, і я асабліва радая, што гісторыя дзьвюх беларускіх журналістак, якія змагаюцца за тое, каб паказаць праўду, і плацяць за гэта велізарную цану, кранае гледачоў і журы па ўсім сьвеце!» — напісала рэжысэрка ў Фэйсбуку.

Раней фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры» («Na żywo») атрымаў спэцыяльную ўзнагароду на 47-м фэстывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.

Фільм заснаваны на рэальнай гісторыі журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, асуджаных у 2020 годзе на 2 гады зьняволеньня за стрым з «Плошчы Перамен» у Менску. У ліпені 2022 году падчас закрытага суду Кацярыне Андрэевай працягнулі тэрмін да 8 гадоў і 3 месяцаў. Дарʼя Чульцова выйшла на волю ў пачатку верасьня 2022 году, адбыўшы тэрмін цалкам.

Мара Тамковіч — выпускніца Варшаўскай кінашколы Анджэя Вайды. Аўтарка дакумэнтальных і гульнявых фільмаў, якія паказваліся ў Гдыні, Кракаве, Тэль-Авіве, Нью-Ёрку, Лёндане і Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG