Генэральны сакратар, выступаючы на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Бэрліне, сказаў, што сыстэмы супрацьпаветранай абароны дапамогуць Украіне абараніцца ад нападаў, у тым ліку ад бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці, якія выклікалі сьмерць і разбурэньне пасьля таго, як Расея пачала новую хвалю атакаў на Ўкраіну 10 кастрычніка.
«Самае галоўнае, што мы можам зрабіць, — гэта выканаць тое, што абяцалі саюзьнікі, актывізаваць працу і паставіць яшчэ больш сыстэм СПА», — сказаў Столтэнбэрг.
Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля чарговай сэрыі ўдараў з боку Расеі заявіў, што з 10 кастрычніка зьнішчана 30% украінскіх электрастанцый.