«У Беларусь пачалі прыбываць першыя ваенныя эшалёны з расейскімі ваеннаслужачымі, якія ўваходзяць у склад агульнай групоўкі войскаў. Пераезд прадоўжыцца некалькі дзён. Агульная колькасьць складзе крыху менш за 9 тысяч чалавек. Больш інфармацыі будзе прадастаўлена на брыфінгу для ваенных аташэ», — піша ён.
Аляксандар Лукашэнка выступіў на нарадзе ў пытаньнях бясьпекі раніцай 10 кастрычніка. Там ён заявіў аб прынятым сумесна з Пуціным рашэньні аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Увечары 8 кастрычніка амбасадара Ўкраіны ў Менску Ігара Кізіма запрасілі ў МЗС Беларусі, каб уручыць яму дыпляматычную ноту. У ноце беларускі бок сьцьвярджае, што Ўкраіна плянуе напад на тэрыторыю Беларусі.
Украінскае МЗС адрэагавала на такія заявы. Там падкрэсьлілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці і назвалі дзеяньні Менску «чарговымі інсінуацыямі рэжыму».