Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура завяла 18 крымінальных справаў «па фактах завышэньня цэн», чатырох чалавек ўзялі пад варту


За невыкананьне заканадаўства аб цэнаўтварэньні распачалі 18 крымінальных справаў. Пад варту ўзялі чатырох чалавек. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўленьня Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак.

— На сёньняшні дзень узбуджана 18 крымінальных справаў, зьвязаных з неабгрунтаваным завышэньнем коштаў. Сума ўрону перавысіла 7 млн рублёў. Большасьць зь іх узбуджана органамі пракуратуры па матэрыялах ДФР КДК. Пракурорамі санкцыянавана прымяненьне меры стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту ў дачыненьні да 4 асобаў, па шэрагу фігурантаў такое пытаньне знаходзіцца на разглядзе, — цытуе Курчак Zerkalo.

Паводле яе слоў, пытаньні захаваньня заканадаўства аб цэнаўтварэньні па даручэньні Генэральнага пракурора ўзяты на асаблівы кантроль — пракуроры штодня аналізуюць гэтую інфармацыю.

— Па ўсіх выяўленых парушэньняў прымаюцца меры рэагаваньня нягледзячы на пасады, — заявіла Курчак.

Як раней паведамілі ў КДК, на завышэньне коштаў у ведамства за тыдзень паскардзіліся 531 раз. Усяго ў Менскай вобласьці за 7 дзён выявілі пяць выпадкаў завышэньня коштаў.

Нагадаем, 6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаньнях Аляксандр Лукашэнка заявіў аб забароне на павышэньне любых коштаў у краіне. Усяго ўсяго некалькі дзён стала вядома, што ў краіне за павышэньне коштаў завялі больш за дзясятак крымінальных справаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG