Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запароскую АЭС цалкам абясточылі з прычыны абстрэлаў


Запароская АЭС, жнівень 2022 году
Запароская АЭС, жнівень 2022 году

Уначы 8 кастрычніка пасьля чарговага абстрэлу Запароская АЭС аказалася цалкам абясточанай з прычыны пашкоджаньня апошняй лініі сувязі з энэргасыстэмай. АЭС перайшла на працу дызэль-генэратараў.

Украінскі «Енергоатом» абвінаваціў у абстрэле расейскія войскі і паведаміў, што запасаў паліва для працы генэратараў у такім рэжыме хопіць на 10 дзён. «Пляны па ўключэньні энэргаблёкаў ва ўмовах абстрэлаў і пашкоджаньня ўсіх ліній нерэальныя», — паведамілі ў кампаніі.

Прадстаўнік расейскай акупацыйнай адміністрацыі Запароскай вобласьці Ўладзімір Рогаў заявіў, што гэта «Ўкраіна сьвядома перабіла апошнюю лінію электраперадачы і наносіць удары па ЦЭС у Энэргадары, каб не дапусьціць запуску энэргаблёкаў АЭС».

  • Напярэдадні на Запароскай АЭС пачаліся работы па перазапуску двух энэргаблёкаў. Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі горада Энэргодар Аляксандар Волга ўдакладніў, што ўсе шэсьць рэактараў Запароскай АЭС былі спыненыя раней.
  • 5 кастрычніка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін разам з законамі аб анэксіі чатырох украінскіх рэгіёнаў, у тым ліку Запароскай вобласьці, падпісаў указ аб пераходзе Запароскай АЭС ва ўласнасьць Расеі.
  • Запароская АЭС — найбуйнейшая атамная электрастанцыя ў Эўропе. Расейскія войскі захапілі станцыю неўзабаве пасьля пачатку ўварваньня ва Ўкраіну, у сакавіку 2022 году. З таго часу Кіеў і Масква неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў абстрэлах тэрыторыі побач з Запароскай АЭС.
  • У верасьні на ЗАЭС быў арганізаваны візыт місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ). Па выніках паездкі інспэктары зафіксавалі некалькі пашкоджаньняў, у тым ліку сховішчы адпрацаванага і сьвежага ядзернага паліва. Таксама экспэрты падкрэсьлілі, што неабходна ўстанавіць вакол станцыі «зону бясьпекі».
  • Ідэю па дэмілітарызацыі зоны вакол станцыі падзяляюць Украіна, прадстаўнікі Эўразьвязу і ЗША. Расея выступае супраць гэтай прапановы, паколькі «гэта зробіць электрастанцыю яшчэ больш уразьлівай», сьцьвярджаюць у МЗС Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG