Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею пасьля 21 верасьня пакінулі каля 700 000 грамадзян


Прапускны пункт Верхні Ларс на расейска-грузінскай мяжы
Прапускны пункт Верхні Ларс на расейска-грузінскай мяжы

Амаль за два тыдні пасьля абвяшчэньня «частковай мабілізацыі» Расею пакінулі прыкладна 700 000 чалавек, 200 000 зь іх выехалі ў Казахстан, высьветліў Forbes. Колькі з тых, хто выехаў, турысты і плянуюць вярнуцца — невядома.

З пачатку мабілізацыі з Расіі выехалі амаль 1 млн чалавек, сказаў Forbes суразмоўца, знаёмы з крамлёўскімі ацэнкамі. Іншы суразмоўца ў Адміністрацыі прэзыдэнта РФ удакладніў, што гаворка ідзе пра 600 000 — 700 000 расейцаў. Пры гэтым падлічыць, якая колькасьць тых, хто выехаў, пакідае краіну з турыстычнымі мэтамі, не ўяўляецца цяпер магчымым, падкрэсьлівае ён.

Адразу пасьля абвяшчэньня мабілізацыі 21 верасьня на прапускных пунктах расейскіх межаў утварыліся чэргі. Самая вядомая — на прапускным пункце Верхні Ларс на расейска-грузінскай мяжы, дзе людзі стаялі ў чарзе па 4-5 дзён, часта бязь ежы і вады. 3 кастрычніка блогер Мікалай Леўшыц паведаміў, што затор на мяжы рассмактаўся, машыны праяжджаюць свабодна. Таксама чэргі ўтварыліся на памежных пераходах на расейска-казахстанскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG