Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь трымае каля мяжы з Украінай да сямі батальённых тактычных груп, заяўляе Камандуючы аб’яднанымі сіламі УСУ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь трымае каля мяжы з Украінай да сямі батальённых тактычных груп, заявіў журналістам камандуючы аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны (УСУ) Сяргей Наеў. Відэакамэнтар распаўсюдзіў рэсурс навін «Армія Inform».

1 кастрычніка военачальнік праверыў хаду падрыхтоўкі падразьдзяленьняў УСУ, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай пагранічнай службы да адбіцьця магчымага наступу праціўніка зь беларускай тэрыторыі.

«Рэспубліка Беларусь — саюзьнік Расейскай Фэдэрацыі ў агрэсіі супраць нашай краіны, — канстатаваў Наеў. — З паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь наносіліся бомбавыя і ракетныя ўдары па тэрыторыі нашай дзяржавы. Акрамя таго, уздоўж дзяржаўнай мяжы Беларусі на гэты момант знаходзіцца да сямі батальённых тактычных груп».

«Ужо амаль паўгода працягваюцца сыстэматычныя вучэньні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у якіх задзейнічаныя як Узброеныя сілы, так і іншыя складнікі яе сэгмента бясьпекі. Акрамя таго, інфраструктура на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (у прыватнасьці чыгуначныя зносіны, аэрадромная сетка) пастаянна рыхтуецца да прыёму новых падразьдзяленьняў, магчыма, Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі», — дадаў камандуючы аб’яднанымі сіламі УСУ.

Паводле Наева, на гэты момант прыкметаў узмацненьня расейскай групоўкі на тэрыторыі Беларусі не назіраецца, але «такая пагроза можа ўзьнікнуць у далейшым».

  • Дарадца офіса ўкраінскага прэзыдэнта Аляксей Арастовіч у этэры ютуб-каналу «Фейгін.Live» 28 верасьня даў зразумець, што Ўкраіна можа нанесьці ўдар па расейскіх войсках непасрэдна на тэрыторыі Беларусі, калі яны вырашаць ісьці ў наступ з поўначы.
  • Аляксандар Лукашэнка 20 верасьня на сустрэчы зь дзяржсакратаром Савету бясьпекі Аляксандрам Вальфовічам заявіў, што празь Беларусь «ніякага ўдару ў сьпіну, у бок, збоку, з флянгаў па расейскіх войсках быць не павінна і ня будзе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG