Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юныя сябры міліцыі і «пара для аграрыяў»: Пра што раёнкі пішуць у сацсетках


Архіўнае фота
Архіўнае фота

20 верасьня Аляксандар Лукашэнка сказаў, што раённыя газэты «павінны актыўна працаваць», бо ідзе «інфармацыйная вайна». Глядзім, пра што яны пішуць.

Рэтрансьляцыя прэс-службы Лукашэнкі

Раённыя газэты Беларусі маюць тэлеграм-каналы праз адну. Амаль у кожнай ёсьць Instagram, «УКантакце», «Одноклассники».

У тэлеграм-каналах важнае месца адводзяць рэтрансьляцыі таго, што піша праўладны тэлеграм-канал «Пул первого». Тут раёнкі ад сябе звычайна нічога не дадаюць, проста ставяць рэпост.

У дзень такіх пастоў можа быць некалькі штук, як напрыклад у раёнцы «Новы дзень» — гэта жлобінская раённая газэта. У тэлеграме на яе падпісана 590 чалавек.

Такім жа чынам перапошчвае навіны пра Лукашэнку газэта «Жыццё Палесся».

Хлебаробы і сельская гаспадарка

Цэнтральнае месца ва ўсіх раёнках займае ўсё, што зьвязана з ураджаем і сельскай гаспадаркай.

На сваіх сайтах газэты падрабязна пішуць, колькі прыбрана якіх культур і калі. Гэта ж трансьлюецца ў тэлеграм-каналах, але больш дазавана.

«Восеньская пара для аграрыяў — час шчырай штодзённай працы на палетках. Важна пасьпець хутчэй убраць вырашчанае і закласьці як мага больш трывалы падмурак на пэрспэктыву», — пішуць, напрыклад, у сваім тэлеграм-канале «Петрыкаўскія навіны».

Сельскагаспадарчую тэматыку актыўна падхопліваюць і ў іншых сацыяльных сетках. Напрыклад, у Instagram.

Так, рагачоўская раёнка рэклямуе «ЯблыкFest».

А так паказвае клопат улады пра надоі:

Тэлеграм-каналу гэтай раёнкі, дарэчы, не знаходзім.

Дзейнасьць сілавікоў

Таксама шмат раёнкі пішуць пра дзейнасьць сілавікоў. Напрыклад, Хойніцкія навіны ў сваім тэлеграм-канале асьвятляюць «Раённы зьлёт юных сяброў міліцыі».

«Удзельнікамі мерапрыемства сталі 88 хлапчукоў і дзяўчатак з усіх устаноў адукацыі раёну.

Юныя сябры міліцыі прадэманстравалі свае веды, уменьні і навыкі ў конкурсах „Прававая падрыхтоўка“, „Аказаньне першай даўрачэбнай дапамогі“, „Мнагабор’е“, „Візытная картка“, „Бясьпечны інтэрнэт“», — піша хойніцкая раёнка.

«Сьветлагорскія навіны» ў сваім тэлеграм-канале апісваюць сустрэчы супрацоўнікаў пракуратуры са школьнікамі.

Ушанаваньне настаўнікаў

Яшчэ адна цэнтральная тэма з сацсетак беларускіх раёнак — праца настаўнікаў, дапамога настаўнікам ад дзяцей, ушанаваньне іх.

Напрыклад, абласны Дзень настаўніка 28 верасьня апісвае ў фатаздымках вілейская раёнка — «Шлях Перамогі».

Падобнае ўшанаваньне адбылося ў Жодзіне.

У матэрыялах пра настаўнікаў знаходзіцца месца і рамантыцы. Бярэзінская раёнка ў сваім тэлеграм-канале апісвае гісторыю адносінаў дваіх настаўнікаў.

«Вячаслаў і Алена Мазьнікавы пазнаёміліся на дыскатэцы ў пэдагагічным унівэрсытэце. Аднаго позірку ім хапіла, каб зразумець, што гэта сустрэча невыпадковая. Яны ж бязьмерна ўлюбёныя ў школу і навучаньне дзяцей. Нездарма ж шмат гадоў разам адпрацавалі ў СШ № 3 гораду. Сёньня ж былы гісторык працуе дырэктарам сельскай школы, а яна ў якасьці намесьніка дырэктара школы наладжвае профільнае навучаньне», — піша выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG