У МУС РФ паведамілі, што на КПП «Верхні Ларс» на мяжы з Грузіяй неўзабаве разгорнуць мабілізацыйны пункт вайсковага камісарыяту, піша Медуза.
Напярэдадні гэтую мяжу грузінскія ўлады дазволілі перасякаць на роварах і самакатах, на што раней існавала забарона. 26 верасьня чарга на выезд з Расеі расьцягнулася больш як на 20 км, час чаканьня праходжаньня мяжы складаў 3-4 дні.
26 верасьня каля «Верхняга Ларсу» зьявіліся расейскія БТР, пра дакладную прычыну вядома не было.
27 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Астане прадстаўнік МУС Казахстану заявіў, што ў краіну з 21 верасьня ўехалі звыш 98 тысяч грамадзянаў Расеі. Уладальнікам кватэр, гатэляў і хостэлаў пагражаюць адказнасьцю ў выпадку адмовы ад апавяшчэньня органаў улады аб прыбыцьці іншаземца. Расейцаў рэгіструюць і разьмяшчаюць у месцах, прыдатных для гэтага.