Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 25 верасьня: мужчыну асудзілі за майку з сымболікай «БНР100», у якой ён гуляў у санаторыі


БНР 100
БНР 100

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваіх поглядаў, у тым ліку за дэманстрацыю нацыянальнай, бел-чырвона-белай сымболікі.

Асудзілі за майку са «спэцыфічнай сымболікай»

У пачатку верасьня ў санаторыі «Лясное» сілавікі затрымалі мужчыну, які прыехаў на адпачынак. Падставай стала майка з «Пагоняй» і з надпісам «#БНР100 Хай воля вечна будзе з намi!». На судзе мужчына цалкам прызнаў віну і патлумачыў, што ў канцы жніўня ён разам з жонкай прыехаў на адпачынак у санаторый. У адзін з дзён апрануў майку і нейкі час знаходзіўся ў ёй у адміністрацыйным будынку сярод адпачывальнікаў, піша «Вясна».

На майку са «спэцыфічнай сымболікай» зьвярнуў увагу нейкі «неабыякавы грамадзянін» і паскардзіўся ў Докшыцкі РАУС. У выніку мужчыну затрымалі, а майку забралі. Да матэрыялаў справы далучылі відэазапіс з санаторыя, на якім зафіксаваны «ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні». Вядома, што ў студзені мужчыну ўжо судзілі па арт. 24.23 КаАП.

Судзьдзя Докшыцкага раёну Вячаслаў Елісеенка 5 верасьня прызнаў мужчыну вінаватым у «пікетаваньні» і арыштаваў яго на 15 сутак, а майку пастанавіў зьнішчыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG