Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяць краінаў Эўразьвязу перасталі выдаваць турыстычныя візы расейцам


Турыстычныя візы грамадзянам Расеі ня будуць выдаваць Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Славаччына, Чэхія, Нідэрлянды, Данія і Бэльгія.

Пра гэта паведамляе Асацыяцыя турапэратараў Расеі. Паводле арганізацыі, пакуль турыстычныя візы грамадзяне РФ могуць атрымаць у Італію, Гішпанію, Грэцыю, Францыю, Вугоршчыну. Таксама расейцы могуць аформіць дакумэнты для паездкі на Кіпр, аднак улады гэтай краіны выдаюць толькі нацыянальныя візы.

Акрамя таго, у асацыяцыі сьцьвярджаюць, што па факце тэрміны разгляду дакумэнтаў павялічыліся яшчэ да 12 верасьня — да пачатку прыпыненьня спрошчанага візавага рэжыму паміж Расеяй і Эўразьвязам. Цяпер у сярэднім разгляд дакумэнтаў займае каля чатырох тыдняў, аднак шмат у чым тэрміны афармленьня дакумэнтаў залежаць ад краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG