Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны апублікаваў відэа з вайскоўцамі, якія паднялі над Балаклеяй украінскі сьцяг


Украінскі танк з бранятанкавай брыгады каля Харкава, 25 ліпеня 2022
Украінскі танк з бранятанкавай брыгады каля Харкава, 25 ліпеня 2022

У вечаровым звароце ён паведаміў, што ад 1 верасьня было вызвалена ад расейскіх акупантаў больш за 1000 квадратных кілямэтраў украінскай тэрыторыі.

Прэыздэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў у сваім Тэлеграм-канале відэа з украінскімі вайскоўцамі, адзін зь якіх дакладвае прэзыдэнту, што горад Балаклея ў Харкаўскай вобласьці ўзяты пад кантроль, а расейскія войскі пакінулі яго.

«Усё на сваіх месцах». Сьцяг Украіны ў вольным украінскім горадзе пад вольным украінскім небам! Дзякуй! Ганаруся! Беражыце сябе! Да перамогі! Слава Ўкраіне!», — напісаў прэзыдэнт Украіны.

Акрамя таго, намесьнік начальніка Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксей Громаў 8 верасьня паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскай акупацыі тэрыторыю, плошча якой складае больш за 700 квадратных кілямэтраў. Паводле Громава, на харкаўскім кірунку ўкраінскія войскі вызвалілі больш за 20 населеных пунктаў.

У вечаровым звароце 8 верасьня прэзыдэнт Зяленскі паведаміў, што ад 1 верасьня было вызвалена ад расейскіх акупантаў больш за 1000 квадратных кілямэтраў украінскай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG