Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Случак дамогся: на бутэльках Coca-Cola зьявіцца беларуская мова


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра рашэньне кампаніі Coca-Cola паведаміў грамадзкі актывіст Ігар Случак, які апублікаваў адказ на свой зварот.

У пацьверджаньне таго, што неўзабаве ў гандлёвых сетках бутэлькі Coca-Cola будуць зь беларускай мовай на этыкетках, Случак апублікаваў у сваім фэйсбуку афіцыйны ліст кампаніі.

Раней менавіта дзякуючы намаганьням Ігара Случака Pepsi пачала выпускаць свой напой бяз цукру зь беларускамоўнай этыкеткай.

Некалькі гадоў таму Ігар Случак распачаў кампанію зваротаў да вытворцаў прадукцыі з заклікам выкарыстоўваць дзяржаўную беларускую мову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG