Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі абвінаваціла ўкраінскі Генштаб у «правакацыі» ў навіне пра беларускія манэўры


Ілюстрацыйнае фота. Беларускія вайскоўцы
Ілюстрацыйнае фота. Беларускія вайскоўцы

Памочнік міністра абароны Беларусі ў пытаньнях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Валеры Равенка назваў заяву прадстаўніка Генштабу Узброеных сіл Украіны наконт беларускіх вайсковых вучэньняў правакацыйнай.

«Прадстаўнік галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Украіны распаўсюдзіў заведама лжывую інфармацыю пра намер Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь захапіць частку тэрыторыі Ўкраіны падчас маючых адбыцца ў верасьні камандна-штабных вучэньняў. Таксама недакладна ўказаны склад удзельнікаў вучэньня. Гэтая заява расцэньваецца як правакацыйная», — напісаў Равенка ў твітары.

Прадстаўнік Генштабу УСУ Аляксей Громаў падчас брыфінгу 1 верасьня расказаў пра беларускія вайсковыя вучэньні, заплянаваныя на 8-14 верасьня. Падчас іх, заявіў Громаў, асноўная ўвага будзе надавацца пытаньням вядзеньня манэўранай абароны з далейшым пераходам у контранаступ і «вызваленьне тэрыторый, часова захопленых праціўнікам». Вучэньні будуць праводзіцца з удзелам Узброеных сіл Расеі і краін – сяброў АДКБ.

«Ідэя камандна-штабных вучэньняў мае на мэце „вызваліць“ частку страчанай тэрыторыі ўмоўнай дзяржавы. Не выключаецца, што пад так званай „страчанай тэрыторыяй“ маюцца на ўвазе прымежныя раёны Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласьцей», — сказаў ён.

Паводле Громава, гэта «адпавядае канцэпцыі сумесных дзеяньняў узброеных сіл так званай „саюзнай дзяржавы“ на ўкраінскім напрамку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG