Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рызе пачалі дэмантаж помніка савецкім салдатам


У Рызе 23 жніўня пачаўся дэмантаж пастамэнта помніка савецкім салдатам у парку Перамогі.

Паводле інфармацыі Delfi, у парк прыбылі будаўнікі, спэцтэхніка. Тэрыторыю аб’екта абгарадзілі. З раніцы там дзяжураць супрацоўнікі Дзяржаўнай паліцыі і Рыскай муніцыпальнай паліцыі.

Днём раней пачаліся падрыхтоўчыя работы для зносу. У адказ на пляны дэмантажу каля манумэнта сабраліся каля 50 пратэстоўцаў. Паліцыя заклікала там не зьбірацца. Акцыю цягам гадзіны разагналі. Затрымалі сем чалавек.

Як піша «Эўрапейская праўда», заяўку на правядзеньне пратэставай акцыі ў мэрыю Рыгі падавала партыя «Расейскі саюз Латвіі». Ва ўзгадненьні ёй было адмоўлена. Да ўдзельнікаў няўзгодненай акцыі каля помніка вечарам 22 жніўня падышла група моладзі са сьцягамі Латвіі і плякатам «Чамадан — вакзал — Расея», паміж імі і пратэстоўцамі час ад часу ўзьнікалі сваркі.

Паводле зьвестак «Інтэрфаксу», улады пачалі дзесяць працэсаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях — за несанкцыянаваны сход, дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне патрабаваньням паліцыі.

Паведамляецца таксама, што паветраная прастора ў раёне парку Перамогі закрыта для лятальных апаратаў і будуць спыняцца любыя спробы запуску дронаў.

  • Рашэньне зьнесьці пастаўлены ў часы СССР помнік салдатам савецкага войска было прынята ў сярэдзіне траўня на пазачарговым паседжаньні Рыскай думы. Частка латвійскага грамадзтва лічыць яго адным з сымбаляў савецкай акупацыі. Значная частка расейскага насельніцтва краіны выступае супраць зносу, лічачы, што помнік увекавечвае памяць вызваліцеляў Рыгі ад нацызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG