Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускай праваабаронцы Анісіі Казьлюк удалося павялічыць тэрмін знаходжаньня ва Ўкраіне


Анісія Казьлюк
Анісія Казьлюк

Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны падоўжыла да канца году тэрмін знаходжаньня беларускай праваабаронцы Анісіі Казьлюк, у якой раней адмаўляліся прымаць дакумэнты для легалізацыі на ўкраінскай тэрыторыі.

«Калі можаш застацца ва Ўкраіне да 29 сьнежня, але ня можаш яе пакідаць», — напісала Анісія Казьлюк на сваёй старонцы ў Facebook.

Дакумэнт Анісіі Казьлюк аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня ва Ўкраіне
Дакумэнт Анісіі Казьлюк аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня ва Ўкраіне

Згодна з украінскім заканадаўствам іншаземец можа знаходзіцца ва Ўкраіне на падставе віду на жыхарства (на часовае або на сталае), а таксама на падставе падаўжэньня тэрміну рэгістрацыі. У апошнім выпадку пры выезьдзе з тэрыторыі Ўкраіны падаўжэньне тэрміну рэгістрацыі анулюецца, і па вяртаньні трэба зьвяртацца па яго зноў.

24 чэрвеня Анісію Казьлюк затрымалі ў Кіеве — нібыта за нелегальнае знаходжаньне ва Ўкраіне. Прывезьлі ў аддзяленьне паліцыі, дзе зь ёю даволі груба размаўляў прадстаўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы.

Паводле самой Анісіі, 23 лютага яна атрымала пячатку аб падаўжэньні тэрміну легальнага знаходжаньня ва Ўкраіне. Аднак з таго часу і да чэрвеня міграцыйныя службы дакумэнтаў не прымалі.

Пасьля розгаласу ў СМІ ў сытуацыю ўмяшаўся Кабінэт прадстаўнікоў Ціханоўскай, Анісію абнадзеілі, што ня вышлюць з Украіны. Аднак Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны 27 чэрвеня аштрафавала яе на 1700 грыўняў (57 даляраў).

З пачатку 2022 году 43 грамадзяніны Беларусі атрымалі пастанову аб прымусовым вяртаньні, у тым ліку 8 зь іх атрымалі забарону зноў уяжджаць пасьля гэтага ва Ўкраіну.

Такія рашэньні былі ўхваленыя на падставе парушэньня правілаў знаходжаньня іншаземцаў. У той жа час у міграцыйнай службе адзначылі, што пастанова ўраду, згодна зь якой беларусы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны без рэгістрацыі цягам 180 дзён у год, застаецца сапраўднай да 31 сьнежня 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG