У «пакаяльным» відэа мужчына кажа, што ў 2019 годзе далучыўся да ўкраінскага добраахвотнага фармаваньня, прыехаў у Марыюпаль і быў кулямётчыкам. Таксама кажа, што нібыта быў інфарматарам СБУ ў Беларусі і дакладваў ім пра перамяшчэньне вайсковай тэхнікі па краіне, за што быццам бы атрымліваў грошы.
Сілавікі паведамляюць, што супраць мужчыны заведзена некалькі крымінальных спраў.