Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі аб затрыманьні «кілера» з Луганску, які заехаў зь Беларусі і плянаваў забойства міністра абароны


Сымболіка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны
Сымболіка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны

Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла аб затрыманьні «кілераў спэцслужбаў Расеі, якія плянавалі забойства міністра абароны і кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны».

Паводле СБУ, «кілеры» працавалі ў складзе дывэрсійна-выведнай групы, сфармаванай супрацоўнікамі вайсковай выведкі Расеі для падрыўной дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны.

У яе ўвайшоў жыхар акупаванага Луганску, які ваяваў у складзе незаконных узброеных груповак так званай «ЛНР». Як сьцьвярджае СБУ, ён «маскаваў маршруты перамяшчэньня, таму заехаў ва Ўкраіну праз тэрыторыю Беларусі». У СБУ сьцьвярджаюць, што ён прыбыў праз пункты пропуску Макраны (Беларусь) — Даманава (Украіна).

Разам зь ім затрымалі жыхара Кіева, які за 5 тысяч даляраў пагадзіўся «зьліквідаваць» украінскага вайскоўца, нібыта датычнага да фізычнай расправы над расейскімі ваеннапалоннымі.

Абодвух затрымалі ў горадзе Ковелі і ўручылі падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах ваеннага стану. У суд накіравалі хадайніцтва аб іхным арышце на час дасудовага расьсьледаваньня.

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны ня раз заяўлялі, што на тэрыторыі Беларусі расейскія спэцслужбы рыхтуюць дывэрсійна-выведныя групы для перакідваньня на тэрыторыю Ўкраіны і ўзброеных правакацыяў у памежных з Украінай раёнах Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG