Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмовіла супрацоўнікам Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў доступе да разбомбленай калёніі ў Аленаўцы


Лягатып Чырвонага Крыжа
Лягатып Чырвонага Крыжа

Раней пры ўдары па калёніі загінулі як найменей 53 украінскія палонныя. У Кіеве вінавацяць Расею ў іх наўмысным забойстве.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа паведаміў, што не атрымаў доступу да калёніі ў Аленаўцы ад расейскіх уладаў, якія кантралююць рэгіён, напісала арганізацыя ў твітэры. Раней яна заяўляла, што гатовая падтрымаць вяртаньне і перадачу астанкаў людзей і плянуе даносіць навіны да сем’яў, якія страцілі сувязь з блізкімі ў выніку расейска-ўкраінскага канфлікту.

«Адзначым, што наша ўчорашняя просьба аб доступе да вайсковапалонных з калёніі Аленаўка не была задаволеная. Прадастаўленьне МКЧК доступу да палонных зьяўляецца абавязкам бакоў канфлікту ў адпаведнасьці з Жэнэўскімі канвэнцыямі», — напісала арганізацыя.

Такім чынам, Расея парушыла Жэнэўскую канвэнцыю. МКЧК абяцае прасіць аб доступе да калёніі і далей. Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа таксама хочуць праінспэктаваць, ці атрымліваюць параненыя палонныя належную дапамогу.

У калёніі ў Аленаўцы 29 ліпеня загінулі прынамсі 53 украінскія вайскоўцы, якія ўтрымліваліся ў палоне.

Расея і прарасейскія сэпаратысты ў Данецку заяўляюць, што ўдар па калёніі быў нанесены ўкраінскім войскам. Масква называе тое, што здарылася, ваенным злачынствам, учыненым Украінай. Кіеў гэта адмаўляе і заяўляе, што атаку ўчыніла Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG