Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: з пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі 5237 мірных жыхароў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 24 лютага падчас ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне загінулі 5237 мірных жыхароў, у тым ліку 348 дзяцей.

Такія зьвесткі прадставілі ў Офісе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.

Паводле падлікаў ААН, загінулі 2019 мужчын, 1379 жанчын, 143 дзяўчынкі і 164 хлопчыкі. Пол яшчэ 41 дзіцяці і 1491 дарослага пакуль вызначыць не ўдалося. Параненыя былі 7035 чалавек, у тым ліку 1384 мужчын, 1017 жанчын, 150 дзяўчатак, 215 хлопчыкаў, а таксама яшчэ 195 дзяцей і 4074 дарослыя, чый пол невядомы.

Згодна са статыстыкай Офісу, больш за ўсё людзей загінула ў сакавіку (3120).

Прычынай большай часткі зафіксаваных выпадкаў гібелі або раненьня цывільных было выкарыстаньне выбуховых прыстасаваньняў з шырокай зонай паражэньня, у тым ліку абстрэлы зь цяжкай артылерыі і рэактыўных сыстэм залпавага агню, а таксама ракетныя ўдары і авіяўдары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG