Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Італіі распусьціў парлямэнт і абвясьціў пазачарговыя выбары


Прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэля падпісаў указ аб роспуску парлямэнту краіны і прызначэньні пазачарговых выбараў. Пра гэта ён абвясьціў 21 ліпеня пасьля таго, як прэмʼер Італіі Марыё Драгі другі раз падаў у адстаўку, паведамляе канцылярыя прэзыдэнта.

Пазачарговыя парлямэнцкія выбары пройдуць праз 70 дзён.

Раней 21 ліпеня былы прэзыдэнт Эўрапейскага цэнтральнага банку Марыё Драгі пайшоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Італіі. Першую ягоную заяву адхілілі тыдзень таму, але з другой спробы зацьвердзілі. Ад Драгі адвярнуліся былыя хаўрусьнікі, многія зь якіх крытыкавалі ўрад за пастаўкі зброі ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG