«Уласна, што цяпер актыўна робіцца (зьнішчаецца лягістыка суперніка. — РС). Знакамітыя Himars, якія сёньня цудоўна працуюць на перадавой. За апошнія тыдні зьнішчана больш за 30 лягістычных вайсковых абʼектаў праціўніка, праз што, напрыклад, цяпер наступальны патэнцыял расейскіх акупацыйных войскаў значна зьніжаны», — сказаў ён у эфіры нацыянальнага тэлемаратону.
Прадстаўнік Мінабароны адзначае, што на дадзены момант украінскае войска ўсё яшчэ мае патрэбу ў дальнабойнай артылерыі, якая дазваляе зьнішчаць лягістыку праціўніка.
Украінскія вайскоўцы ўсё часьцей паведамляюць пра нанясеньне ўдараў па расейскіх камандных пунктах, складах боепрыпасаў, у прыватнасьці, у Херсонскай вобласьці.
14 ліпеня ў Генштабе УСУ заявілі, што дзякуючы магутнай працы Ўзброеных сіл расейскія войскі вымушаныя пераносіць свае склады з боепрыпасамі і гаручым. У Генштабе мяркуюць, што цяпер войскі РФ перанясуць свае склады ў абʼекты цывільнай інфраструктуры.
Удары па тылах РФ пачаліся неўзабаве пасьля паведамленьня пра тое, што ва Ўкраіну прыбылі перададзеныя ЗША сыстэмы залпавага агню HIMARS, якія могуць паражаць цэлі на адлегласьці каля 70–80 кілямэтраў.