Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая сэрыя «Масяні»: Кітай «вызваляе Расею ад фашыстаў», бомбы падаюць на Санкт-Марыюбург


Скрыншот з папярэдняга выпуску «Масяні»
Скрыншот з папярэдняга выпуску «Масяні»

Карыкатурыст Алег Куваеў апублікаваў новую сэрыю сатырычнага мультыплікацыйнага сэрыялу «Масяня», дзе асуджаецца расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.

«Гэты мультфільм адрасаваны тым, хто празь нейкую жахлівую памылку падтрымлівае расейска-ўкраінскую вайну», — гаворыцца ў апісаньні да мультфільма.

Паглядзець мультфільм можна на YouTube.

У 162-й сэрыі «Масяні» Кітай нападае на Расейскую Фэдэрацыю, каб «ачысьціць Расею ад фашыстаў». Бомбы падаюць на Санкт-Марыюбург. Паводле стваральнікаў, яны хацелі абудзіць у людзях здольнасьць паставіць сябе на месца іншых.

  • «Масяня» — расейскі камэдыйна-сатырычны сэрыял флэш-мультфільмаў, які з 2001 году стварае мастак Алег Куваеў, зь вясёлымі пэрсанажамі студэнцкага ўзросту, больш вядомымі пад мянушкамі – Масяня, Хрундзель і Лахматы. Пазьней героі падрасьлі. Усіх галоўных герояў агучваў Алег Куваеў.
  • 22 сакавіка 2022 году Куваеў выпусьціў 160-ы эпізод «Масяні», прысьвечаны ўварваньню Расеі ва Ўкраіну. У канцы сэрыі Масяня прыходзіць у Крэмль да Ўладзіміра Пуціна, дорыць яму кароткі самурайскі меч, пасьля чаго разьвітваецца зь ім назаўжды. Пасьля выхаду сэрыі пра вайну ва Ўкраіне «Роскомнадзор» заблякаваў у Расеі сайт мультфільму «Масяня» mult.ru.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG