Пра гэта стала вядома карэспандэнтам «Белсату».
Пасьля таго, як стала вядома аб тым, што Васіль Парфянкоў загінуў пад Лісічанскам, на працы кіраўніцтву Сяргея паведамілі, што ён «нядобранадзейны» элемэнт, бо ў ягоны брат ваяваў на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.
8 ліпеня Сяргей пайшоў у міліцыю, куды яго выклікалі на размову, і пасьля гэтага сувязь зь ім зьнікла. Позна ўвечары сваякам сказалі, што яго адпусьцілі, але дадому ён не прыйшоў.
9 ліпеня стала вядома, што Сяргей арыштаваны.