Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк заклікаў вайскоўцаў павярнуць зброю супраць улады, калі ім загадаюць ваяваць з Украінай


Зянон Пазьняк, архіўнае фота
Зянон Пазьняк, архіўнае фота

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк зьвярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не выконваць магчымага загаду аб удзеле ў вайне Расеі супраць Украіны.

Паводле Пазьняка, у выпадку такога загаду вайскоўцы маюць тры шляхі:

  • Першы шлях — «ганебны і самагубчы для Вас і для гонару нашай краіны» — падпарадкавацца, ступіць на Ўкраіну са зброяй і забіваць украінцаў на іхняй зямлі, «і таксама прыняць ад іх сваю бессэнсоўную сьмерць».
  • Другі шлях — падняць белы сьцяг і перайсьці на бок украінцаў. «Вы будзеце абаронены міжнароднымі законамі. Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забясьпечыць Вам статус жыцьця ў любой краіне ААН альбо магчымасьць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах».
  • Трэці шлях — гэта «шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсьці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму».

Зянон Пазьняк лічыць, што Расея хоча ўцягнуць беларускія войскі ў вайну, каб захапіць Беларусь.

«Крэмль нічога не заваюе, загнаўшы беларускае войска на Ўкраіну. Масква спадзяецца на тое, што нематываванае беларускае войска амаль гарантавана будзе панішчана і разьбіта ўкраінцамі і тады пры ўсіх раскладах і паваротах Масква можа захапіць Беларусь голымі рукамі. Бараніць краіну ня будзе каму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG