Арганізацыя заявіла, што гатова да перамоваў па мірным пляне, прапанаваным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Раней у пятніцу ён высунуў руху ўльтыматум, запатрабаваўшы прыняць увесь плян да вечара нядзелі.
У заяве ХАМАС гаворыцца, што прапановы Трампа адносна будучага сэктара Газа і правоў палестынскага народа, зьвязаныя «з адзінай нацыянальнай пазыцыяй» і «міжнароднымі законамі і рэзалюцыямі».
Рух, прызнаны тэрарыстычным у шэрагу краін сьвету, заяўляе, што гэтыя пытаньні павінны вырашацца «у рамках усёабдымнай палестынскай нацыянальнай структуры», у якой ХАМАС «будзе ўдзельнічаць і ўносіць адказны ўклад».
Апошняя заява наўпрст супярэчыць пляну прэзыдэнта ЗША, які запатрабаваў ад руху цалкам пакінуць сэктар.
Раней аб падтрымцы пляна Трампа заявілі лідэры шэрагу эўрапейскіх краін. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер паведаміў, што Масква гатова «у цэлым падтрымаць дакумэнт». З прапановай пагадзіўся і Ізраіль.
Трамп у сацыяльнай сетцы Truth заявіў, што адказ ХАМАС сыгналізуе, што арганізацыя «гатова да трывалага міру». Ён запатрабаваў ад Ізраіля спыніць бамбардзіроўкі сэктара Газа.
Форум