Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» страціў магчымасьць атрымліваць міжнародныя пераводы ў далярах ЗША


На сайце «Беларусбанка» ў разьдзеле «Міжнародныя пераводы» больш няма рэквізытаў для атрыманьня міжнародных пераводаў у далярах ЗША (USD), з даступных ёсьць толькі рахункі ў эўра, расейскіх рублях, злотых і тэнге.

Таксама на сайце паведамляецца, што банк больш не ажыцьцяўляе міжнародных пераводаў у канадзкіх далярах (CAD), дацкіх кронах (DKK), грыўнях (UAH), фунтах стэрлінгаў (GBP), нарвэскіх кронах (NOK) і швайцарскіх франках (CHF).

У чэрвені 2021 году «Беларусбанк» трапіў пад сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу.

У верасьні 2021 году нямецкі Deutsche Bank закрыў карэспандэнцкія рахункі «Беларусбанка» ў далярах, эўра і фунтах. На той момант у «Беларусбанка» быў і іншы карэспандэнцкі рахунак у USD у амэрыканскім Citibank, але ў лютым 2022 году Citibank таксама закрыў рахунак «Беларусбанка». Яны зьмянілі яго на рахунак «Маскоўскага крэдытнага банку», які трапіў у 6-ы пакет санкцый Эўразьвязу і днямі быў адключаны ад SWIFT. Цяпер у «Беларусбанка» няма ніякага карэспандэнцкага рахунку ў далярах ЗША.

Што да закрыцьця пераводаў у іншых валютах, цікава, што, паводле сэрвісу Wayback Machine, яшчэ ў сьнежні 2020 году ў банка былі рахункі банкаў-карэспандэнтаў для міжнародных пераводаў у 10 валютах,; праз год, у сьнежні 2021-га — ужо ў 7 валютах, а цяпер — усяго ў 4 валютах. Падобна, банкі або закрылі рахункі, або самі трапілі пад санкцыі і перасталі аказваць паслугі «Беларусбанку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG