На нарадзе кіраўнік Украіны даручыў правесьці праверку гатоўнасьці да адпору нападу ў чатырох абласьцях.
Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксея Данілава.
Ён не ўдакладніў, у якіх вобласьцях пройдзе праверка. Беларусь мяжуе з 5 абласьцямі Ўкраіны: Чарнігаўскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай.
У Беларусі апошнім часам пачасьціліся вайсковыя вучэньні.
10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што беларускім войскам, магчыма, давядзецца ваяваць за Заходнюю Украіну, каб яе «не адцягваў Захад».