Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: анархіст Емяльянаў — 32-гі дзень у карцары, яму дадалі яшчэ тыдзень


Мікіта Емяльянаў падчас суду, 12 лютага 2020 году
Мікіта Емяльянаў падчас суду, 12 лютага 2020 году

Паводле стану на 4 чэрвеня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі 1221 чалавека.

Як распавяла Свабодзе маці Мікіты Емяльянава Настасься, ён знаходзіцца ў карцары ўжо 32 дні, з 4 траўня, і яму дадалі яшчэ тыдзень. Паводле яе, содні ў карцары Мікіту дадаюць за адмову прыбіраць дворык для шпацыру.

«Выглядае вельмі добра, чысты, паголены, настрой пазытыўны. Заўважным было тое, што набраў вагу. Камэра неблагая, ня мёрзне, кормяць звыш нормы (вельмі так добра накладаюць ежу, не шкадуюць). Умовы збольшага задавальняючыя», — кажа маці.

Паводле яе, Мікіта на здароўе ня скардзіцца, суставы не баляць.

«Штодня займаецца фізкультурай — адціскаецца, прысядае, ды нейкія іншыя практыкаваньні робіць. Падрымлівае сябе ў форме. Мэдычную бандэролю нарэшце атрымаў, Мікіту выдаюць вітаміны, цяпер п’е курс Амега-3», — дадае маці.

20 траўня камэру, дзе ўтрымліваюць Мікіту, наведваў правяраючы з абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.

Адказ з пракуратуры Магілёва на сваю скаргу, якую накіроўваў 19 красавіка, Мікіта дагэтуль не атрымаў. Ён перадае ўсім прывітаньні і словы ўдзячнасьці за падтрымку.

Яшчэ на працягу 2021 году Емяльянаў знаходзіўся ў карцары або ШЫЗА агулам больш за паўгода. З пачатку 2022 году Мікіта Емяльянаў правядзе ў карцары 129 дзён.

На пачатку траўня ініцыятыва дапамогі палітвязьням паведамляла, што ў Мікіты Емельянава зьявіліся вялікія праблемы з суставамі, ён ня мог устаць з ложка, на што турэмнікі прапанавалі яму прайсьці ў карцар і «зьмяніць абстаноўку».

У карцары Мікіту Емяльянава ўтрымлівалі ў жорсткіх умовах (без пасьцельнай бялізны, штодзённых прагулак і доступу да неабходнай мэдыцыны). На знак пратэсту Мікіта абвяшчаў трэцюю за час свайго зьняволеньня галадоўку, але пасьля спыніў яе па стане здароўя.

11 сакавіка Мікіту Емяльянава асудзілі паводле арт. 411 КК на 2 гады пазбаўленьня волі. Агульны тэрмін — 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG