Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прапануюць скараціць сьпіс «нежаночых» прафэсій да 88. Якія зь іх застануцца пад забаронай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі прапанавала скараціць сьпіс цяжкіх прац ці прац са шкоднымі ці небясьпечнымі ўмовамі працы, да якіх нельга прыцягваць жанчын.

Хоць беларускі працоўны кодэкс забараняе ўшчамляць супрацоўнікаў па полавой прыкмеце, у Беларусі на цяперашні момант ёсьць 181 прафэсія, на якія жанчынам працаваць нельга.

Цяпер са сьпісу прапануюць выключыць 93 пазыцыі — гэта або неактуальныя віды прац, або працы, умовы на якіх па выніках атэстацыі не ўяўляюць небясьпекі для рэпрадуктыўнага здароўя жанчын.

У новай рэдакцыі сьпісу застанецца 88 відаў забароненых работ — так, напрыклад, жанчыны па-ранейшаму ня змогуць працаваць паяльшчыкам, дыстыліроўшчыкам ртуці, сталяварам у мартэнаўскіх печах, узрыўніком, ня возьмуць іх і рамантаваць уручную асфальтабетонныя пакрыцьці дарог, працаваць з ужываньнем вібра- і пнэўмаінструмэнта, а таксама на пасады кавалёў, пажарнікаў, лесарубаў, землякопаў.

«Безумоўна, працы, зьвязаныя з атрыманьнем і прымяненьнем хімічных рэчываў (напрыклад, сінільнай кіслаты, дыяксыду хлёру), цалкам выключыць са сьпісу нельга, бо іх канцэнтрацыя ў паветры часам перавышае ўстаноўленыя гігіенічныя нарматывы, аказваючы нэгатыўны ўплыў на рэпрадуктыўную здольнасьць», — адзначаюць у Мінпрацы.

Як адзначала Свабодзе кіраўніца «Гендэрнага маршруту» і старшыня Рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Саламаціна, забаронай для жанчын на пэўныя прафэсіі парушаецца прынцып роўнасьці правоў мужчын і жанчын, бо няма ніякіх забаронаў, зьвязаных з рызыкай рэпрадуктыўнаму здароўю мужчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG