Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтазакі з экранамі езьдзяць па Марыюпалі і паказваюць «Россию−1»


Марыюпаль
Марыюпаль

У Марыюпалі, які знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, МНС Расеі запусьціла тры аўтазакі, на якіх усталяваныя вялікія экраны. На іх трансьлююцца перадачы расейскай тэлевізіі. У МНС называюць гэта «мабільнымі комплексамі інфармаваньня насельніцтва».

Раней у сацсетках зьявіліся відэа гэтых аўтамабіляў на фоне разбураных будынкаў.

Па словах дарадцы мэра Марыюпалю Пятра Андрушчанкі (ён, як і іншыя прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў, знаходзяцца па-за акупаваным горадам), таксама ўсталявалі 12 тэлевізараў з дыяганальлю 75 цаляў ва ўсіх месцах масавага збору людзей.

Як перадае ТАСС, такія «комплексы» працуюць таксама ў іншых раёнах Данецкай вобласьці, якія перайшлі пад расейскі кантроль, у прыватнасьці ў Валнавасе і Красналіманскім раёне. «Яны трансьлююць навіны з фэдэральных і рэспубліканскіх тэлеканалаў, перадаюць даведачную інфармацыю для жыхароў, а дзецям паказваюць мультфільмы і казкі», — паведамляе ТАСС.

Марыюпаль падчас аблогі і штурму горада, якія працягваліся амаль тры месяцы, амаль цалкам разбураны. Многія мясцовыя жыхары пакінулі горад, аднак, паводле ацэнак, больш за 100 тысяч працягваюць у ім заставацца, нягледзячы на адсутнасьць цэнтралізаванага водазабесьпячэньня, сувязі, а ў многіх раёнах і электрычнасьці.

Пакуль няма незалежна пацьверджанай інфармацыі аб колькасьці загінулых, аднак абодва бакі прызнаюць, што яна вылічаецца тысячамі. Расейскія ўлады афіцыйна лічаць Марыюпаль часткай самаабвешчанай «ДНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG