Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны суд накіраваў экспэртаў ва Ўкраіну расьсьледаваць ваенныя злачынствы


Целы пяці мужчын, знойдзеных у падвале дзіцячага санаторыя ў горадзе Буча, пасьля таго як 31 сакавіка горад пакінулі расейскія вайскоўцы. Буча, Кіеўская вобласьць, 4 красавіка 2022 году
Целы пяці мужчын, знойдзеных у падвале дзіцячага санаторыя ў горадзе Буча, пасьля таго як 31 сакавіка горад пакінулі расейскія вайскоўцы. Буча, Кіеўская вобласьць, 4 красавіка 2022 году

Міжнародны крымінальны суд (МКС) накіраваў ва Ўкраіну групу з 42 чалавек, каб расьсьледаваць ваенныя злачынствы, якія «падпадаюць пад юрысдыкцыю МКС».

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на галоўнага пракурора суду Карыма Хана.

У групу ўваходзяць сьледчыя, крыміналістычныя экспэрты і тэхнічны пэрсанал. Яны будуць збіраць паказаньні і іншыя доказы, удакладніў пракурор.

«Гэта найбуйнейшае разгортваньне сілаў нашага офісу на месцах з пачатку яго існаваньня», — адзначыў Карым Хан.

У красавіку Карым Хан наведаў Бучу. Тады ён заявіў, што ўся Ўкраіна ператварылася ў адно суцэльнае месца злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG