Ад Беларусі тыя пагадненьні падпісалі старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і прэмʼер Вячаслаў Кебіч, ад Расеі — прэзыдэнт Барыс Ельцын і дзяржсакратар Генадзь Бурбуліс. Цяпер Вітольду Фокіну 89 гадоў.
У камэнтары для Радыё Свабода Вітольд Фокін сказаў:
«Я спачуваю беларускаму народу, што з жыцьця пайшоў выбітны дзеяч. Мы няшмат камунікавалі зь ім, але я ведаю, што гэта быў вельмі кампэтэнтны, глыбокі чалавек. Я хацеў бы пажадаць беларусам мірнага неба, дабрабыту і доўгіх гадоў заможнага жыцьця».