Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву ордэнам «За мужнасьць»


Марыя Зайцава. Архіўнае фота
Марыя Зайцава. Архіўнае фота

Ордэн перадалі Крысьціне Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай.

Ордэнам «За мужнасьць» трэцяй ступені прэзыдэнт Украіны пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву, якая загінула сёлета 17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне.

Марыя ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.

16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады. Яе пахавалі ў Кіеве.

Сёлета ў лютым Аб’яднаны пераходны кабінэт пасьмяротна ўзнагародзіў беларуску мэдалём «Гонар і годнасьць».

У сакавіку 2025 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікай пасьмяротна ўзнагародзіла Марыю Зайцаву Ордэнам Жалезнага рыцара.

Ордэн «За мужнасьць», якія мае тры ступені — дзяржаўная ўзнагарода Украіны, якой адзначаюць вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых асобаў за асабістую мужнасьць і гераізм пры выратаваньні людзей, у барацьбе з злачыннасьцю, а таксама ў іншых выпадках пры выкананьні вайсковага, службовага або грамадзянскага абавязку ва ўмовах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG