Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полк «Азоў»: Для эвакуацыі з «Азоўсталі» перададзена 20 цывільных


Завод «Азоўсталь»
Завод «Азоўсталь»

Паводле стану на вечар суботы са сховішчаў на тэрыторыі заводу «Азоўсталь» у Марыюпалі для эвакуацыі перададзена 20 жанчын і дзяцей.

Параненыя ў выніку абвалу вайсковага палявога шпіталя застаюцца на месцах, паведаміў у Telegram полк «Азоў», адно з падразьдзяленьняў, якія абараняюць Марыюпаль ад расейскіх акупантаў.

«Паводле стану на цяпер, абодва бакі захоўваюць рэжым цішыні. Ад 6-й гадзіны раніцы мы чакалі прыезду эвакуацыйнай калёны, якая прыехала толькі ў 18:25. Паводле стану на 19:40 мы перадалі ў дамоўленае месца 20 цывільных, якіх удалося вызваліць з-пад завалаў. Гэта жанчыны і дзеці. І мы спадзяемся, што гэтыя людзі паедуць у дамоўленым кірунку, а менавіта ў Запарожжа, на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю», — заявіў у відэароліку намесьнік камандзіра палка «Азоў» Сьвятаслаў Паламар.

Паводле яго, цяпер байцы палка з-пад завалаў тросамі выцягваюць цывільных.

«Гэта жанчыны, старыя і дзеці. І мы спадзяемся, што гэты працэс будзе працягнуты, і нам удасца эвакуаваць усіх мірных цывільных», — сказаў Паламар.

Раней сёньня дарадца мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка паведаміў, што зьявілася надзея на эвакуацыю марыюпальцаў

Іншых крыніц інфармацыі аб сытуацыі з эвакуацыяй на «Азоўсталі» пакуль няма.

Цяпер працягваюцца спробы вывезьці цывільных з «Азоўсталі», а таксама параненых украінскіх вайскоўцаў, якія там знаходзяцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG