Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку году вырас на 13,1%


Дзяржаўны доўг Беларусі за сакавік вырас на 4,5 млрд рублёў з улікам курсавых розьніц і склаў на 1 красавіка 65,9 млрд рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.

З пачатку 2022 году ён павялічыўся ўжо на 7,7 мільярда рублёў, або на 13,1%.

Замежны дзяржаўны доўг на 1 красавіка склаў 17,8 млрд даляраў. З пачатку году ён скараціўся на 0,5 млрд даляраў, пры гэтым у параўнаньні зь мінулым годам — вырас на 4,5 млрд рублёў.

За студзень–сакавік Беларусь пазычыла за мяжой 201,8 млн даляраў, на пагашэньне замежнага дзярждоўгу за тры месяцы 2022 году было накіравана 435,5 млн даляраў. У каго канкрэтна пазычала Беларусь і з кім разьлічвалася па пазыках, не ўдакладняецца (раней такія зьвесткі публікаваліся).

Унутраны доўг на 1 красавіка дасягнуў 13,1 млрд рублёў і вырас на 1,3 мільярда рублёў з пачатку году з улікам курсавых розьніц, або на 10,9%.

Сёлета Беларусь мусіць выплаціць па дзярждоўгу 10 мільярдаў рублёў. Найбольшая частка сродкаў пойдзе на пагашэньне доўгу Расеі — 3,3 млрд рублёў. Банкам Кітаю Беларусь мусіць выплаціць 1,6 млрд рублёў, Эўразійскаму фонду стабілізацыі і разьвіцьця — 1,1 млрд рублёў.

У пачатку красавіка Беларусь заявіла, што будзе выконваць абавязаньні перад асобнымі замежнымі крэдыторамі ў беларускіх рублях. Сюды адносіцца пагашэньне асноўнага доўгу і працэнтаў па замежных дзяржаўных пазыках ад МБРР, ЭБРР, СІБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG