Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэтую бесчалавечную вайну пачаў Уладзімір Пуцін», —Чулпан Хаматава выступіла ў Рызе на антываенным мітынгу


Чулпан Хаматава на мітынгу ў Рызе
Чулпан Хаматава на мітынгу ў Рызе

У Рызе ля помніка Свабоды прайшоў мітынг, арганізаваны суполкай «Расейскі голас супраць вайны», якая аб'ядноўвае расейскамоўных жыхароў Латвіі.

На мітынгу выступілі актрыса і заснавальнік дабрачыннага фонду «Падары жыцьцё» Чулпан Хаматава, арганізатар «Артдафэсту» расейскі кінарэжысэр Віталь Манскі, галоўны рэдактар праекта «Новая газэта. Эўропа» Кірыл Мартынаў і іншыя.

Як паведамілі парталу Delfi арганізатары мерапрыемства, мэта мітынгу – паказаць, што расейскамоўныя жыхары Латвіі не ідэнтыфікуюць сябе з рэжымам Уладзіміра Пуціна, паважаюць сувэрэнітэт і культуру іншых дзяржаў, а таксама інтэграваныя ў латвійскае грамадзтва і ні ў якім разе не падтрымліваюць палітыку гвалту.


«Расейскі голас супраць вайны» – перадае словы арганізатараў SOTA, – гэта голас простага чалавека, які бярэ на сябе адказнасьць і верыць у сваю сілу. Гэта акт салідарнасьці з тымі, хто не маўчыць, асуджае агрэсара і заклікае да неадкладнага спыненьня агню, вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Ўкраіны і расьсьледаваньні ваенных злачынстваў. «Расейскі голас супраць вайны» гучыць насуперак расейскай прапагандзе, насуперак злачынным загадам. Ён закліканы, ідучы шляхам справядлівасьці, не даць сябе запляміць».

  • 21 красавіка сэйм Латвіі падтрымаў у другім, канчатковым чытаньні прапанаваныя міністэрствам юстыцыі папраўкі да заканадаўства, якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства асобаў, якія падтрымліваюць ваенныя злачынствы і агрэсіўныя войны.
  • 23 красавіка стала вядома, што сэйм Латвіі абʼявіў 9 траўня Днём памяці ахвяраў расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне. У гэты дзень па ўсёй краіне абʼявяць жалобу і забароняць любыя сьвяткаваньні.
  • У лістападзе 2021 года сэйм забараніў дэманстраваць георгіеўскую стужачку на публічных мерапрыемствах. У красавіку 2022 года тое ж самае адбылося з сымбалямі Z і V, якія ў Расеі выкарыстоўваюць прыхільнікі ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне. Перамогу над гітлераўскай Нямеччынай у Эўропе адзначаюць 8 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG