Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны РФ упершыню прызнала страты ў экіпажы затанулага крэйсэра «Москва»


Крэйсэр «Москва»
Крэйсэр «Москва»

Флягман Чарнаморскага флёту Расеі — крэйсэр «Москва» — затануў 14 красавіка ў Чорным моры.

Паводле ўкраінскіх уладаў і зьвестак Пэнтагону, гэта адбылося пасьля таго, як яго падбілі ўкраінскія ракеты. Паводле афіцыйнай расейскай вэрсіі, карабель затануў з прычыны пажару на борце.

22 красавіка расейскае Міністэрства абароны ўпершыню прызнала страты ў экіпажы «Москвы». У ведамстве сьцьвярджаюць, што пры пажары загінуў адзін вайсковец, яшчэ 27 зьніклі бязь вестак. Астатнія 396 чальцоў экіпажу былі эвакуаваныя, сьцьвярджаюць у ваенным ведамстве РФ.

Раней крыніца выданьня «Медуза» гаварыла пра 37 загінулых і пра 100 параненых. Стандартны экіпаж ракетнага крэйсэра «Москва» — 510 чалавек, гэта значыць амаль на 100 чалавек больш, чым згадваецца ў заяве Мінабароны РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG