Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўзабаве расейцы паспрабуюць пайсьці ў наступ, — кіраўнік Луганскай вобласьці Ўкраіны


Эвакуацыя цывільнага насельніцтва зь Севераданецку напярэдадні расейскага наступу, Луганская вобласьць Украіны, 7 красавіка 2022 г.
Эвакуацыя цывільнага насельніцтва зь Севераданецку напярэдадні расейскага наступу, Луганская вобласьць Украіны, 7 красавіка 2022 г.

Кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай мяркуе, што ў найбліжэйшы час расейскія вайскоўцы паспрабуюць атакаваць пазыцыі ўкраінскай арміі на ўсходзе краіны

«Мы бачым колькасьць людзей, колькасьць тэхнікі, якую яны зьбіраюць, мы бачым рэзэрвы, якія яны таксама зьбіраюць. І сталі мацней абстрэльваць пазыцыі нашых абаронцаў. Гэта значыць, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час будзе спроба атакаваць нашыя пазыцыі», — сказаў ён.

7 красавіка брытанская вайсковая выведка заявіла, што галоўны кірунак дзеяньняў расейскіх войскаў — правядзеньне наступальнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, але яны надалей маюць дэфіцыт тэхнікі і жывой сілы.

За суткі 7 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі сем атак расейскіх войскаў у Данбасе.

Пасьля правалу наступу ў Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласьцях расейскія войскі сканцэнтравалі свае намаганьні на выхадзе да адміністрацыйных межаў Данецкай і Луганскай абласьцей.

Значных посьпехаў яны дасягнулі ў Луганскай вобласьці, дзе расейцы занялі вясковыя раёны, а гарады Севераданецк, Рубежнае і Лісічанск знаходзяцца пад пастаянным абстрэлам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG