Украіна зьвярнулася да заходніх краін з просьбай аб абсталяваньні супрацьпаветранай абароны, каб дапамагчы адбіць наступ расейскіх вайскоўцаў, які працягваецца ўжо другі месяц.
«Я магу пацьвердзіць, што Славаччына перадала Ўкраіне сыстэму супрацьпаветранай абароны С-300 на падставе яе просьбы дапамагчы ў самаабароне з прычыны збройнай агрэсіі з боку Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў Хэгер у заяве.
Хэгер, які ў пятніцу наведваў Кіеў, таксама заявіў, што ўласная абарона Славаччыны забясьпечаная.
Славаччына — сябра NATO, валодае адной батарэяй сыстэмы супрацьпаветранай абароны С-300, якая дасталася ёй пасьля распаду Чэхаславаччыны ў 1993 годзе.