Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч зьехаў з Беларусі


Мікіта Моніч падчас экскурсіі ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску, 13 сакавіка 2019
Мікіта Моніч падчас экскурсіі ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску, 13 сакавіка 2019

Ён напісаў на сваім сайце, што гэта ўдалося зрабіць за суткі.

Мікіта працаваў у Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску, улетку 2020 году яго звольнілі за верш, які ён апублікаваў у facebook.

25 сакавіка ў віншаваньні да Дня Волі на сваім сайце Мікіта Моніч паведаміў, што зьехаў з Беларусі.

«Чалавек адаптыўнейшы за любога іншага зьвера. І, раптам, 24-га лютага (пачатак нападу Расеі на Украіну). Нібы нейкі выбух, калі ад удару ўсё разьлятаецца. І гэтак жа сталі разьлятацца ўсе, хто можа. Мы самі сабраліся за суткі. На пустой вячэрняй мяжы стаіць на сьвятлафоры машына. Пад’язджаю ззаду, станаўлюся ў чаргу. Праз хвілін 10 сьвятло ўсё яшчэ чырвонае, ніякага руху, таму вырашаю спытаць у кіроўцы, што ды як. Падыходжу да машыны, кіроўца апускае шкло, і аказваецца, што гэта мой нязьдзейснены заказчык: дамаўляліся, што прачытаю лекцыю яго супрацоўніцам да 8 сакавіка. „Мабыць, цяпер не прачытаю“, — сумна сьмяемся мы. Запальваецца зялёнае сьвятло, мы праяжджаем на памежны кантроль», — расказаў Мікіта.

Мікіта Моніч зьбіраецца вяртацца ў Беларусь.

«Амаль у кожнага, хто з’ехаў, засталіся мэты і мары ў Беларусі. У кожнага, хто застаўся, былі і застаюцца мэты і мары ў Беларусі. Мне, напрыклад, яшчэ рабіць музэй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Менску. Калі гэта адбудзецца? Я не ведаю. Але вельмі гэтага хачу», — піша Мікіта Моніч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG