МАРГ выявіў продаж беларускай гародніны па коштах вышэй за лімітавыя максымальныя ў крамах «Перекрёсток » ТАА «РольфТрэйд». Пра гэта паведамляе сайт міністэрства.
Размова ідзе аб бульбе, капусьце, цыбулі і моркве.
Быў складзены пратакол. У выніку эканамічны суд Магілёўскай вобласьці наклаў штраф у памеры 3476,56 рублёў
Крамы гэтай сеткі працуюць у Магілёве і ў Менску.
Нагадаем, пастановай Саўміна № 36 ад 24 студзеня ўстаноўлены максымальныя розьнічныя цэны на гародніну беларускай вытворчасьці. Іх продаж па больш высокіх коштах забаронены.