Сьпіс асобаў складаецца з 13 чалавек, сярод іх — Сяргей Бабкоў зь дзяржаўнага Навукова-дасьледчага цэнтру хіміі і мэханікі, Антон Кругавы з акцыянэрнага таварыства «Сэрнія інжынірынг», Яўгенія Бярнова (мае адначасна грамадзянства РФ і Мальты) і Яўгенія Артамонава («MALBERG LIMITED»).
Сярод установаў, якія трапілі пад санкцыі, — адкрытае акцыянэрнае таварыства малекулярнай электронікі і завод «Мікрон», навукова-тэхнічны цэнтар «Мектратэк», акцыянэрнае таварыства «Сэрнія інжынірынг», НДІ «Вэктар» і іншыя тэхнакампаніі, чыя дзейнасьць цесна зьвязаная з вайсковымі распрацоўкамі.
Адначасна банк «Озон» выключаны з санкцыйнага сьпісу.
Поўны сьпіс зьмешчаны на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
«Расея ня толькі працягвае парушаць сувэрэнітэт Украіны сваёй нічым не справакаванай агрэсіяй, але і ўзмацніла атакі на мірнае насельніцтва і населеныя пункты, — заявіла міністар фінансаў ЗША Джэнэт Ялен. — Мы будзем працягваць нацэльваць санкцыі на ваенную машыну Пуціна з усіх бакоў, пакуль гэтая бессэнсоўная вайна ня скончыцца».
Таксама Міністэрства фінансаў ЗША заявіла пра гатоўнасьць увесьці санкцыі супраць касьмічнай галіны РФ, вытворчасьці электронікі і іншых сэктараў расейскай эканомікі.