Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская выведка абяцае публікаваць пэрсанальныя зьвесткі беларускіх вайскоўцаў, якія далучацца да вайны на баку Расеі


Салдат на мяжы за празрыстым шчытом. Ілюстрацыйнае фота
Салдат на мяжы за празрыстым шчытом. Ілюстрацыйнае фота

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны чарговы раз заявіла, што Ўкраіна ніколі не плянавала і не плянуе ніякіх агрэсіўных дзеяньняў супраць Беларусі.

Украінскія выведнікі заклікалі беларускіх вайскоўцаў адмовіцца ад удзелу на баку Расеі ў вайне ва Ўкраіне.

Галоўнае ўпраўленьне выведкі таксама паведаміла, што мае пэрсанальныя зьвесткі ўсіх вайскоўцаў, а таксама іх сваякоў, са складу падразьдзяленьняў Узброеных сіл Беларусі, якіх спрабуюць уцягнуць у ганебную, чужую для іх і загадзя пройгрышную вайну супраць Украіны.

«Спадзяемся на вашую разважлівасьць. Сур’ёзнасьць нашых заяваў будзем пацьвярджаць публікацыяй адпаведнай інфармацыі», — заявілі ва ўкраінскай выведцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG