Плян апублікавала выданьне Politico. Як сьцьвярджае Маравецкі – гэта сумесны зварот Польшчы, Чэхіі і Славеніі.
Вось гэтыя пункты:
- Адключэньне ад сыстэмы SWIFT усіх расейскіх банкаў
- Палітыка наданьня прытулку расейскім салдатам, якія адмовіліся ваяваць ва Ўкраіне
- Поўнае спыненьне расейскай прапаганды ў Эўропе
- Блякаваньне расейскіх караблёў у эўрапейскіх партах
- Закрыцьцё аўтамабільнага перамяшчэньня з Расеі і ў Расею
- Увядзеньне санкцый у дачыненьні да бізнэс-атачэньня расейскіх алігархаў
- Прыпыненьне выдачы эўрапейскіх віз для ўсіх расейскіх грамадзянаў
- Увядзеньне санкцый супраць усіх членаў «Адзінай Расеі»
- Забарона на экспарт у Расею любых тэхналёгій, якія могуць быць скарыстаныя ў ваенных мэтах
- Выключэньне Расеі з усіх міжнародных арганізацый.
Раней Польшча прапаноўвала таксама накіраваць ва Ўкраіну міжнародную ваенную міратворчую місію, аднак на нядаўнім саміце NATO гэтая ідэя не абмяркоўвалася. У лютым-сакавіку 2022 году супраць Расеі ўжо ўведзеныя беспрэцэдэнтныя міжнародныя санкцыі.
У Польшчы знаходзіцца з візытам прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Не паведамлялася, ці абмяркоўваў ён зь лідэрамі краіны іх прапановы.