Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі «Eнергоатом»: расейскія вайскоўцы ўзарвалі частку боепрыпасаў на тэрыторыі Запароскай АЭС


Расейскія вайскоўцы ўзарвалі частку боепрыпасаў на пляцоўцы каля энэргаблёку № 1 Запароскай АЭС, паведамляе прэс-служба ўкраінскага «Енергоатома» ў тэлеграм-канале.

«Ці зьмяніўся радыяцыйны фон на тэрыторыі Запароскай АЭС пасьля выбухаў, пакуль невядома», — гаворыцца ў паведамленьні.

У «Енергоатоме» кажуць, што цяпер на Запароскай АЭС прысутнічаюць 11 прадстаўнікоў «Росатома».

12 сакавіка «Росатом» распаўсюдзіў паведамленьне, у якім гаварылася, што «група зь некалькіх расейскіх спэцыялістаў» аказвае «кансультатыўную дапамогу» ўкраінскаму пэрсаналу Запароскай і Чарнобыльскай АЭС.

«У рамках аказаньня тэхнічнай падтрымкі вызначаюцца першачарговыя патрэбнасьці станцый для забесьпячэньня бясьпечнай і ўстойлівай работы атамных энэргаблёкаў», — сказана ў прэс-рэлізе расейскай дзяржкарпарацыі.

Па дадзеных «Енергоатома», на ўсіх шасьці энэргаблёках Запароскай АЭС працуе ўкраінскі пэрсанал. У сетцы працуюць два энэргаблёкі Запароскай АЭС. 7 сакавіка ў аварыйны рамонт вывелі энэргаблёк №6, бо ён быў пашкоджаны пры абстрэле, піша УНІАН са спасылкай на «Енергоатом». Улады Ўкраіны раней апавясьцілі МАГАТЭ аб тым, што яны больш ня могуць гарантаваць захаванасьць ядзернага матэрыялу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG