Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: сілавікі зламалі актору менскага тэатру тры рабры, анархісту Емяльянаву прысудзілі 2 гады калёніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ў апошнія дні пераважна затрымліваюць за пратэсты супраць вайны Расеі ва Ўкраіне і магчымага ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у ёй.

Зламалі тры рабры і асудзілі на 13 дзён арышту

6 сакавіка ў Менску затрымалі былога актора Тэатру імя Горкага Арсенія Сячко. Увечары, а 20-й гадзіне, праходзячы каля свайго дома, ён заўважыў, як міліцыянты затрымліваюць мужчын нападпітку, і зрабіў ім заўвагу. За гэта Сячко таксама затрымалі і склалі пратакол за пікетаваньне паводле артыкула 24.23 КаАП, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Арсенія моцна пабілі ў Фрунзэнскім РУУСе. 7 сакавіка судзьдзя Дзьмітры Лукашэвіч, нягледзячы на кепскі стан здароўя актора і просьбу даць штраф, асудзіў яго на 13 сутак арышту. Але ў ізалятар Арсень ня трапіў: мэдык у ІЧУ адмовілася яго прыняць, бо тры рабры зламаныя.

Сячко шпіталізавалі ў лякарню. Учора дактары былі вымушаныя зрабіць пракол лёгкага, бо там пачала зьбірацца вадкасьць. Пасьля выпіскі зь лякарні Арсень мусіць яшчэ адбыць 13-дзённы арышт.

Анархісту Емяльянаву прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі па арт. 411 КК

Анархісту Мікіту Емяльянаву прысудзілі два гады пазбаўленьня волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» (ч. 2 арт. 411 КК), паведамляе «Вясна».

Па сукупнасьці прысудаў шляхам поўнага складаньня зь не адбытым раней пакараньнем Мікіта мае адседзець тры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор. Справу разглядала судзьдзя Аксана Ратнікава.

Мастака Алеся Цыркунова сапраўды затрымалі, пацьвердзілі сваякі

Сёньня раніцай, 11 сакавіка, адбыўся суд: яму прысудзілі 15 сутак. Прычына – бел-чырвона-белая і блакітна-жоўтая стужкі. Цяпер ён на Акрэсьціна.

Затрыманы ўчора на судзе над Пушкіным за вокладку з Пагоняй Віталь Борыс асуджаны на 15 сутак

На ўваходзе ў будынак суду людзей абшуквалі, у заплечніку Віталя Борыса ляжала вокладка пашпарта з Пагоняй. А на судзе сказалі, што ён размахваў пашпартам з Пагоняй, то бок «пікетаваў». Сьведкі — два міліцыянты. Віталь запатрабаваў відэа з суду. Але камэры ў гэты момант не працавалі.

Судзьдзя прыняў бок міліцыянтаў і даў 15 сутак.

Хлопца, які яшчэ не адбыў «хатнюю хімію» за абразу міліцыянта, зноў асудзілі за абразу міліцыянта

Суд Нясьвіскага раёну вынес рашэньне па справе Андрэя Вераб’я, якога абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады». У ліпені мінулага году Андрэя ўжо судзілі за абразу супрацоўніка міліцыі Шухаева. Тады суд Маскоўскага раёну Брэста пакараў абвінавачанага 1,5 гадамі «хатняй хіміі».

Гэтым разам Вераб’я судзілі за тое, што ён «наўмысна падрыхтаваў і разьмясьціў камэнтар, які зьмяшчае нэгатыўную ацэнку, выражаны ў непрыстойнай форме маўленчага выраза».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG