Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Алесем Пушкіным: мастак лёг на лаўку і адмовіўся ад адваката

абноўлена

Алесь Пушкін у клетцы ў судзе, 10 сакавіка 2022 году
Алесь Пушкін у клетцы ў судзе, 10 сакавіка 2022 году

Пушкін лічыць абвінавачаньні супраць сябе непрымальнымі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Паседжаньне праходзіць у менскім гарадзкім судзе на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 3.

З суду перадае чытач Свабоды: Алесь Пушкін ляжыць на лаўцы ў клетцы ў белай робе, такім чынам пратэстуе. Перад заляй праходзіць надзвычайны кантроль, у залі дзясятак міліцыянтаў.

Пушкін адмовіўся ўставаць, запатрабаваў зьняць з рук кайданкі. Усіх наведнікаў выгналі з залі, канвой сілай падняў мастака з лаўкі.

У адводзе судзьдзі падсуднаму адмовілі, таму пасяджэньне працягваецца.

Пушкін адмовіўся ад паслуг адваката, ён хоча абараняцца сам. Суд зноў узяў паўзу на абмеркаваньне, раіцца.

Тым часам міліцыянты выдалілі з залі суду жонку Пушкіна Яніну за некалькі слоў, якія яна сказала мужу.

Справа Алеся Пушкіна

Вядомага беларускага мастака затрымалі 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну. Усё адбылося проста ў царкве, на рэстаўрацыі якой Алесь Пушкін працаваў. Да аб’екта прыехала група сілавікоў і запрасіла мастака ехаць зь імі. Калі Пушкін адмовіўся, яго проста вынесьлі з будынку на руках, а пасьля адправілі ў горадзенскую турму.

За чатыры дні да гэтага пракуратура Горадні завяла супраць Пушкіна крымінальную справу «за зьдзяйсьненьне наўмысных дзеяньняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму». У канцы сьнежня 2021 году да гэтага яшчэ дадаўся «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў». Справу накіравалі ў суд.

Артыкулы Крымінальнага кодэксу, паводле якіх абвінавачваюць мастака, прадугледжваюць пазбаўленьне волі нават да 12 гадоў. Яшчэ нікому з сучасных беларускіх мастакоў не пагражала настолькі суворае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG