Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і расейскія біятляністы будуць выступаць як «нэўтральныя» спартоўцы на міжнародных спаборніцтвах


Беларускі біятляніст Антон Смольскі выступае на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне
Беларускі біятляніст Антон Смольскі выступае на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне

Такое рашэньне прыняла выканаўчая рада Міжнароднага зьвязу біятляністаў падчас відэасустрэчы, прысьвечанай абмеркаваньню сытуацыі ва Ўкраіне.

«У месцы правядзеньня спаборніцтва не дапускаецца разьмяшчэньне расейскіх ці беларускіх сьцягоў, сымбаляў і дзяржаўных гербаў. Замест дзяржаўных сьцягоў павінен быць вывешаны сьцяг Міжнароднага зьвязу біятляністаў, — паведаміла прэс-служба зьвязу. — Адзеньне зборных Расеі і Беларусі, у тым ліку касьцюмы для спаборніцтваў, павінны быць нэўтральнымі колерам і дызайнам і не павінны адлюстроўваць дзяржаўнага гербу або сьцяга. Гімны Расеі і Беларусі ня будуць гучаць на спаборніцтвах Міжнароднага зьвязу біятляністаў».

Прэс-служба таксама паведаміла, што зборная Ўкраіны ў біятлёне праінфармавала Міжнародны зьвяз біятляністаў, што ня зможа ўдзельнічаць ні ў адным з апошніх спаборніцтваў Кубку сьвету або Кубку Міжнароднага зьвязу біятляністаў у гэтым сэзоне. Тым ня менш, як адзначае прэс-служба, на спаборніцтвах у гонар украінскай каманды будзе ўзьняты сьцяг Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG